21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята заснавана рашэннем канферэнцыі ЮНЕСКА дзеля захавання моваў, якім пагражае знікненне. Дзень роднай мовы прымеркаваны да гадавіны гібелі студэнтаў Бангладэш, якія выступалі за самастойнасць мовы бангла ў Пакістане. Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, на якой размаўлялі нашы продкі.