Ярмарка вакансий для студентов специальностей «Промышленная электроника» и «Информационные технологии и управление в технических системах»
12 снежня на кафедры «Прамысловая электроніка» ў рамках кампаніі па размеркаванні выпускнікоў была праведзена сустрэча студэнтаў 4-га курса спецыяльнасцей «Прамысловая электроніка» і «Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах» з прадстаўнікамі ААТ «Гомельскі хімічны завод». ААТ «Гомельскі хімічны завод» – адно з вядучых прадпрыемстваў Гомельскай вобласці і буйнейшы вытворца фосфарных мінеральных угнаенняў у Рэспубліцы Беларусь.
На сустрэчу з хлопцамі прыехалі: намеснік галоўнага метролага Шмонін Ю.У. і начальнік участка КИПиА Валатоўскі Д.В., якія з'яўляюцца выпускнікамі кафедры "Прамысловая электроніка" і начальнік аддзела кадраў Грынеўская А.В.
Прадстаўнікі Хімзавода расказалі студэнтам аб самім прадпрыемстве, аб наяўнай вакансіі інжынера-электроніка і магчымасці ўліцца ў дружны калектыў супрацоўнікаў, сацыяльных гарантыях для работнікаў, у тым ліку забеспячэнні жыллём і медыцынскай страхоўкай. Таксама ААТ "Гомельскі хімічны завод" мае фізкультурна-дасугавы комплекс, спартыўна-аздараўленчыя пляцоўкі з трэнажорнымі заламі. На прадпрыемстве таксама ёсць магчымасці для рэалізацыі свайго творчага патэнцыялу.
Начальнік аддзела кадраў Грынеўская А.В. запрасіла рабят прайсці пераддыпломную практыку ў аддзеле кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, каб яны маглі асабіста азнаёміцца з відамі работ, якія ім неабходна будзе выконваць, працуючы на пасадзе інжынера-электроніка, змаглі пазнаёміцца з калектывам і прыняць рашэнне аб магчымым працаўладкаванні.
Растокіна А.М., Котава Ю.Я
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter