Супрацоўніцтва ФАIС і кампаніі "Міртэк-інжынірынг"
12 снежня 2023 г. дэкан ФАІС Ігар Сутарма, загадчык кафедры "Прамысловая электроніка" Юрый Крышнёў і менеджар прадпрыемства "Ліберці Трэйдзінг" Андрэй Шлыкаў наведалі кампанію "Міртэк-інжынірынг", якая з'яўляецца філіялам кафедры "Прамысловая электроніка".
Адбылася сустрэча з дырэктарам прадпрыемства Паўлам Вярховым, галоўным канструктарам Сяргеем Зайцавым, вядучымі спецыялістамі прадпрыемства, выпускнікамі кафедры-супрацоўнікамі фірмы.
Прадстаўнікі ўніверсітета азнаёміліся з дзейнасцю аднаго з самых паспяховых прадпрыемстваў рэгіёна, якое з'яўляецца цалкам профільным для кафедры "Прамысловая электроніка". Прыемна было ўбачыць усе самыя сучасныя дасягненні тэхналогіі вытворчасці электроннай апаратуры.
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter