19 лютага ў бібліятэцы ГДТУ імя П.В.Сухога пройдзе акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. Акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага. Кожнаму наведвальніку бібліятэкі ў гэты дзень прапануюць размаўляць на беларускай мове.
Запрашаем усіх далучыцца да акцыі “Размаўляй са мной па–беларуску”, а таксама наведаць тэматычныя кніжныя выставы.