Бібліяграфічны агляд "Пясняр роднай зямлі" (Да 135-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы)
Проста і шчыра спяваў ён заўсёды,
Людзям у сэрцы песня запала -
Навекі зрадніўся з песняй народа
Сам творца песень - Янка Купала.
А. Пракоф'еў
У 2017 годзе наша краіна адзначае 135-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Ен пражыў няпростае жыццё, поўнае цяжкасцей і выпрабаванняў. Аднак высокія якасці Купалы як чалавека, грамадзяніна і творцы: сумленнасць, высакароднасць, гуманізм, любоў да свайго народа і Айчыны заставаліся нязменнымі і неаспрэчнымі з цягам часу. Беларускі пясняр стаіць ў шэрагу тых вялікіх мастакоў свету, якім дадзена глыбока спазнаць сутнасць свайго часу, народа, яго гісторыі і выказаць гэта ў яскравай, толькі ім уласцівай форме.
11 красавіка бібліятэкары правялі бібліяграфічны агляд “Пясняр роднай зямлі”, прысвечаны юбілею народнага паэта. Студэнты ўзнавілі ў памяці старонкі біяграфіі і асноўныя творы знакамітага песняра, праслухалі музычныя кампазіцыі, створаныя на вершы Янкі Купалы.
Бібліятэкар Лупіненка Алла.
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter