У бібліятэцы адзначылі 500-годдзе беларускага кнігадрукавання
У 2017 годзе Беларусь адзначае адну з найважнейшых дат сваёй гісторыі і культуры – 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання і беларускай Бібліі. 6 жніўня 1517 года ў пражскай друкарні пабачыла свет кніга «Песни царя Давыда еже словуть Псалтыр» Францыска Скарыны. Гэта значная дата шырока адзначаецца не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце.
20 красавіка, у чытальнай зале на тэму беларускага кнігадрукавання і моўнай культуры беларусаў са студэнтамі ЭФ і ФАІС сусрэліся госці: навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Ларыса Дзмітрыеўна Раманава і паэт, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянціна Дзмітрыеўна Восіпава.
Літаратурная сустрэча пачалася з верша ў выкананні вядучага бібліятэкара Аксаны Рудзянок і песні «Ластаўка» (Анастасія Алексава).
Асаблівую цікавасць удзельнікаў мерапрыемства выклікаў прывезены з музея сапраўдны асобнік Псалтыра, надрукаванага напачатку ХІХ стагоддзя.
Ларыса Раманава і Валянціна Восіпава правялі со студэнтамі міні-віктарыну і адзначылі найбольш актыўных удзельнікаў паштоўкамі з беларускімі слоўцамі і галоўным прызам: сумкай со скарынаўскім «сонцам маладзіковым».
Напрыканцы сустрэчы студэнтам прадэманстравалі кароткі фільм «Экскурсія ў сучасную друкарню».
«Напісанае застаецца» - гаварылі старажытныя рымляне. Францыск Скарына пакінуў нашчадкам кнігі, у якіх засталіся самыя патаемныя яго думкі. Гэтыя кнігі велікага беларуса ўспрымаюцца сёння як самая дарагая нацыянальная святыня, як сімвал усёй тысячагадовай беларускай культуры. Як запавет нашчадкам даносяцца да нас з XVI стагоддзя пранікнёныя і мудрыя словы Ф.Скарыны: «Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы».
Падрыхтавала бібліятэкар Вольга Сотнікава
Ала Лупиненка
Фота Юліі Кінчынай
Больш фота на https://vk.com/event145222229
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter