Дзень беларускага пісьменства
Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.
Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
У 2017 годзе сталіцай свята, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, стане старажытны Полацк - родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.
У чытальнай зале бібліятэкі прайшоў адкрыты кніжны прагляд «Асветнікі зямлі беларускай», прысвечаны гэтаму святу.
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter