Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў электроннай чытальнай чытальнай зале № 1 бібліятэкі адбылося віртуальнае падарожжа ў Музей беларускага кнігадрукавання. Адзіны ў нашай краіне музей, які расказвае пра гісторыю кнігі ад стварэння пісьменнасці да сучаснага кнігадрукавання, быў адчынены ў Полацку ў 1990 годзе да 500-годдзя Францыска Скарыны. Ён уваходзіць у лік 11 музеяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.