Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

У родным слове — цэлы свет

Мова...
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць,
I думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй.

Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання, садзейнічання прызнанню і выкарыстанню ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы. Але ў гэты дзень галоўным аб`ектам увагі становіцца мова тытульнай нацыі — беларуская. Эксперты лічаць, што сёння яна праяўляе даволі высокую ступень жыццёвасці, актыўна пранікае ў новыя, сучасныя сферы ўжытку, напрыклад, у інтэрнэт-прастору, і гэта сведчыць пра яе рэальную запатрабаванасць, жаданне людзей ёю карыстацца. Але не адмаўляюць даследчыкі і тое, што існуе відавочная праблема з шырокім выкарыстаннем беларускай мовы ў паўсядзённасці. Для большасці грамадзян нашай краіны яна не з`яўляецца пастаянным сродкам зносін, а ў выніку звужаецца неабходнае для яе развіцця асяроддзе.

Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той мовы, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.

Каб падкрэсліць павагу да гэтага свята, кожны год у бібліятэцы праводзяцца розныя мерапрыемствы. 21 лютага ў агульнай чытальнай зале бібліятэкі адбудзецца адкрыты прагляд «У родным слове — цэлы свет». Запрашаем выкладчыкаў, супрацоўнікаў, студэнтаў.

Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Размаўляй па-беларуску!!!

У родным слове — цэлы свет