Адкрыты прагляд «Размаўляй са мной па-беларуску»
Міжнародны дзень роднай мовы штогод адзначаецца 21 лютага. Да гэтага свята ў агульнай чытальнай зале бібліятэкі (2-201) экспануецца кніжная выстава «Размаўляй са мной па-беларуску». Вашай ўвазе прадстаўлены творы класікаў беларускай літаратуры, вучэбная літаратура, слоўнікі, даведнікі па беларускай мове, артыкулы з перыядычных выданняў, фотаздымкі з жыцця пісьменнікаў, а таксама выказванні вядомых людзей пра родную мову.
Любіце сваю мову і незабывайце! Бо як казаў Змітрок Бядуля: “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.
Запрашаем!
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter