Міжнародны дзень роднай мовы штогод адзначаецца 21 лютага. Да гэтага свята ў агульнай чытальнай зале бібліятэкі (2-201) экспануецца кніжная выстава «Размаўляй са мной па-беларуску». Вашай ўвазе прадстаўлены творы класікаў беларускай літаратуры, вучэбная літаратура, слоўнікі, даведнікі па беларускай мове, артыкулы з перыядычных выданняў, фотаздымкі з жыцця пісьменнікаў, а таксама выказванні вядомых людзей пра родную мову.