«Люблю цябе i ганаруся, мая краiна – Беларусь!»
Цудоўную, багатую спадчыну маюць беларусы. Яна стваралася нашымi продкамi на працягу стагоддзяў. Гаварыць пра яе можна бясконца… На жаль, час сведчыць, што нехта з беларусаў забыўся пра сваю мову, пра сваю славу, пра сваю ўласную гiсторыю. Успомнiць, паглядзець па-новаму пра некаторыя яе старонкi дапамагло мерапрыемства, якое адбылося ў студэнцкiм iнтэрнаце № 2 у гасцёўнi «Беларуская хатка» «Люблю цябе i ганаруся, мая краiна – Беларусь!».
На сустрэчу з студэнтамi iнтэрнатаў № 1, 2 завiталi прарэктар па вучэбнай i выхавaўчай рабоце В. В. Кiрыенка, намеснiк старшынi прафкама студэнтаў Будзяну Янiна, загадчык iнтэрната Сiвянкова Т.А, нашы землякi, паэты-гамяльчане: Болсун Мiхась, член абласнога аддзялення «Саюза пiсьменнiкаў Беларусi» i Беларускага саюза журналiстаў, ганаровы грамадзянiн Чачэрскага раёна; Тамара Кручэнка, член савета абласнога аддзялення «Саюз пiсьменнiкaў Беларусi», Саюза пiсьменнiкаў саюзнай дзяржавы i Саюза пiсьменнiкaў Беларусi, член Беларускага саюза журналiстaў, лаурэат I прэмii абласнога лiтаратурнага конкурса iмя К. Тураўскага, якiя пiшуць на беларускай мове.
Родная мова – гэта тое, што аб’яднўоувае кожны народ. Усе прысутныя студэнты з захапленнем слухалi вершы паэтаў пра Радзiму, пра край бацькоўскi, пра тыя мясцiны, дзе яны нарадзiлiся, пра першыя крокi ў лiтаратуру, пра поспехi ў галiне лiтаратуры, пра мары i здзяйсненнi.
Каб уявiць традыцыйнае жыццё нашых продкаў, каб больш даведацца пра звычаi i абрады беларусaў, звязаныя з харчаваннем, госцi разам са студэнтамi наведалi гасцёўню «Беларуская хатка», дзе пачаставалiся беларускiмi нацыянальнымi стравамi. Узмацняла настрой прысутнiючых гучанне беларускiх народных песень у выкананнi мастацкага кiрaўнiка ансамбля народнай песнi «Славяне» Наталлi Багданавай.
Завершыць хочацца словамi Уладзiмiра Караткевiча пра нашу беларускую зямлю: «Любiце гэтую сваю святую зямлю аддана i да канца. Iншай вам не дадзена, дый непатрэбна».
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter