Гомельский государственный технический университет имени П.О.Сухого

Віртуальнае падарожжа ў Музей беларускага кнігадрукавання

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў электроннай чытальнай чытальнай зале № 1 бібліятэкі адбылося віртуальнае падарожжа ў Музей беларускага кнігадрукавання. Адзіны ў нашай краіне музей, які расказвае пра гісторыю кнігі ад стварэння пісьменнасці да сучаснага кнігадрукавання, быў адчынены ў Полацку ў 1990 годзе да 500-годдзя Францыска Скарыны. Ён уваходзіць у лік 11 музеяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Усяго ў Музеі 15 залаў, дэманструецца 2500 музейных экспанатаў. Тут адлюстраваны ўсе этапы развіцця кнігадрукавання ў Беларусі, пачынаючы з першых рукапісных скруткаў і заканчваючы сучаснай літаратурай. Наведвальнікі могуць дэталёва азнаёміцца з гісторыяй стварэння пісьмовых прыладаў і кніжных ілюстрацый, убачыць сваімі вачамі, як працавалі станкі. Студэнты пазнаеміліся з экспананатамі музея праз відэа-экскурсію.

Падрыхтавала
Ала Лупiненка